Цэнтральная раённая бібліятэка запрашае навучэнцаў школ прыняць удзел у інтэрактыўным чытанні “Шчырая, лагодная, мова наша родная”

Умовы конкурсу : прачытаць на памяць верш на беларускай мове, відэасюжэт даслаць на электонную пошту цэнтральнай бібліятэкі (SRCBS@mail.gomel.by) або асабістым паведамленнем у сацыяльных сетках VK, OK.
Пазначыць: прозвішча і імя, нумар тэлефона.
Тэрміны правядзення: з 4 па 13 лютага.
Галасаваць за ўдзельнікаў можна ў сацыяльных сетках VK, OK з 14 па 20 лютага ўключна.
21 лютага – абвяшчэнне і ўзнагароджанне пераможцаў.