Мовазнаўчы дзень у нашых бібліятэках

Навучэнцы школ горада і раёна прынялі ўдзел у інтэрактыўным чытанні “Шчырая, лагодная, мова наша родная” з 4 па 13 лютага. Галасаванне праходзіла ў сацыяльных сетках ВК, ОК з 14 па 20 лютага 2020г. уключна.

21 лютага былі падведзены вынікі конкурсу:1-е месца – Асмалоўскі Арцём, 2-е месца – Старавойтава Даша, 3-е месца – Яцко Марк.

Закончилась в библиотеке акция-признание «Ты – як песня салаўя, мова родная мая», приуроченная ко Дню родного языка. Условия акции были очень просты! На специально оформленном стенде было написано стихотворение на белорусском языке с пропущенными словами. Участники акции, из предложенных библиотекарем слов, выбирали подходящие слова для данного стихотворения, вставляли их в пропущенные места и выразительно читали текст.

Все действительно очень просто, но какое доставило удовольствие не только библиотекарям, но и читателям! Было очень приятно слышать родную речь, как от школьников, так и от людей пожилого возраста.

На моўнай пляцовачцы для маленькіх беларусаў “Роднай мовы навучыся словы родныя казаць!” пасябравалі выхаванцы з дзіцячых садкоў № 22 і № 23. Яны з задавальненнем праслухалі павучальную казку “Як курачка пеўніка ратавала”, затым “пагулялі” па беларускаму слоўніку – самастойна перакладалі цікавыя словы з рускай мовы, зазірнулі у куфэрачак, дзе схаваліся “школьныя” словы. І на пляцовачцы звонка прачыталі вершыкі пра краіну, мову і… вясёлых кацянят.

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Да дня роднай мовы ў Давыдаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна ”Чытаем вершы паэтаў Гомельшчыны” з вучнямі Давыдаўскай школы і настаўнікам беларускай літаратуры.

Да дня беларускай мовы ў Казлоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў моўны турнір “Знаўца беларускай мовы”. Удзельнікамі турніру сталі вучні 4-7 класаў ДУА “Парычская сярэдняя школа”. Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Размінка”, “Лесвіца”, “Чужое слова”, “Хто больш”, “Эрудыт”, “Адным словам”, “Перакладчыкі”. Ім неабходна было палічыць колькасць гукаў і літар ў словах; аднавіць словы, у якіх згубіліся першыя склады; за дзе хвіліны напісаць як мага больш назоўнікаў, якія пачынаюцца на літару “з”; перакласці словы з рускай мовы на беларускую; адказаць на вельмі хітрыя пытанні і г.д.

«Загадку адгадаць – галавой папрацаваць». Фальклорная гадзіна ў рамках мовазнаўчага дня #МоваГэтаСтылёва».Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Мова народная – самая родная». Спачатку бібліятэкар правяла гутарку-знаёмства аб жанры вуснай народнай творчасці – загадкі, потым прысутныя адгадвалі загадкі аб навакольным свеце, з’явах прыроды, птушках і інш.

Паэтычная вандроўка «Скарбніца беларускіх вершаў» да мовазнаўчага дня #МоваГэтаСтылёва прайшла ў Краснаўскай сельскай бібліатэцэ. Чытачы чытали вершаў пра беларускую мову У.Дубоўкі, Г.Бураўкіна, П.Панчанкі, Я. Сіпакова і іншых аўтараў. Старавойтава Даша і Аляксееў Рома прынялі ўдзел у інтэрактыўным чытанні “Шчырая, лагодная, мова наша родная

У Парыцкай горпасялковай бібліятэцы да міжнароднага дня роднай мовы прайшоў літаратурны конкурс «Скарбніца беларускіх вершаў». На працягу дня ў бібліятэцы праводзяцца акцыі «Размаўляй са мной па- беларуску!» і «Прачытай кнігу на беларускай мове!».

У Судавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла мовазнаўчая віктарыны «Таямніцы беларускіх слоў».

У Якімаваслабадской сельскай бiблiтэцы прайшоў дзень беларускага слова «Размаўляй па роднаму». Дзецi вучылiся размаўлялi  на роднай мове i  пазнаёмiлiся з кнігамі, якiя могуць выкарыстоувацца як дапаможнiкi ў вывучэннi беларускай мовы.