Юбілейны партрэт лістапада «Соф’я Шах»

29 лістапада адзначыла свой 75-гадовы юбілей Соф’я Мікалаеўна Шах – беларуская паэтка, майстра санетаў, мастачка, сябра Сюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных і вучэбна-метадычных кніг.

Піша і друкуецца фармальна з 1972 года, але рэгулярна выступае на старонках рэспубліканскай, абласной і мясцовай перыёдыкі з 1983 года.

У апошні час паэтэса ў асноўным звяртаецца да так званых цвёрдых форм, галоўнай з якіх з’яўляецца санет і яго разнавіднасці – вянок і вянок вянкоў санетаў. С.Шах з’яўляецца бясспрэчным лідэрам ва ўсёй беларускай паэзіі ў гэтай сферы. Яна аўтар сямі кніг вянкоў вянкоў санетаў.

Паэзія С.Шах – адметная з’ява ў нацыянальным прыгожым пісьменстве, яна вылучаецца сваёй падкрэсленай душэўнасцю і духоўнасцю. У яе творчасці ўсё узаемазлучана: Радзіма, вобраз маці, словы, звернутыя да дачкі, вершы пра каханне і любоў да роднай зямлі.

Городская библиотека №6
Городская библиотека №6
Центральная районная библиотека
Центральная районная библиотека

Центральная районная библиотека
Красновская сельская школа
Давыдовская сельская библиотека
Давыдовская сельская библиотека
Михайловская сельская библиотека
Красновская сельская библиотека