Гомельшчына заўсёды, у розныя часы была багатая на літаратурныя таленты. З далёкага мінулага бярэ свае вытокі літаратурнае жыццё Палескага краю. Багаты і цікавы фальклор доўгія стагоддзі служыў галоўным сродкам выяўлення шматграннага духоўнага жыцця народа. Тут, на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці, нараджаліся, жылі цудоўныя казачнікі, вядомыя фалькларысты і этнографы.
Тут жыў і тварыў святы Кірыла Тураўскі, тут нарадзіліся чатыры народныя пісьменнікі Беларусі – Іван Мележ, Іван Шамякін, Іван Навуменка і Андрэй Макаёнак.
Сёння літаратары Гомельшчыны працягваюць традыцыі папярэднікаў і шукаюць нешта сваё, адметнае, турбуюцца пра лёс народа, мовы.
Больш за 200 пісьменнікаў маюць гонар прадстаўляць літаратурную прастору Гомельшчыны: паэты, празаікі, драматургі, перакладчыкі, крытыкі.
Мы ганарымся, што на Гомельшчыне нарадзіліся такія знакамітыя пісьменнікі, як Уладзімір Ліпскі, Мікола Чарняўскі, Анатоль Зэкаў, Васіль Ткачоў і іншыя. З любоўю і павагай яны згадваюць свае родныя мясціны, а іх творы дазваляюць зазірнуць у любыя куточкі радзімы. Менавіта ім прысвечана база дадзеных «Гомельшчына літаратурная». Адкуль мы і ўзялі звесткі, каб расказаць вам пра некаторых паэтах і пісьменніках Гомельшчыны.
Каб расказаць пра некаторых паэтах і пісьменніках супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі запрасілі удзельнікаў літаратурна-музычнай гасцёўні “Гармония”у падарожжа па літаратурнай Гомельшчыне.

