Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці

Бібліятэкар Якімаваслабодскай сельскай бібліятэкі правяла для кольнікаў Якімаваслабодскай сярэдняй школы калейдаскоп цікавых фактаў «Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю святкавання Дня беларускага пісьменства, аглядзелі прэзентацыю пра асветнікаў беларускага народа, пазнаёміліся з эцыклапедыямі беларускай мовы і літаратуры, паўдзельнічалі ў гульні «Перакладзі словы з рускай на беларускую мову» і адказалі на пытанні віктарыны па беларускай казцы «Лёгкі хлеб».

Да свята Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы аформлены: тэматычная выстаўка «Дзень беларускага пісьменства» і кніжная выстава беларускіх казак «Па сцяжынках беларускай кнігі».