Цікавае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, наведалі вучні 1 “В” класа СШ №10. Нягледзячы на тое, што зараз дадатковыя канікулы, ніхто з прысутных не адмовіўся праверыць і папоўніць свае веды роднай мовы. Трэба сказаць, што веды першакласнікаў уразілі! Яны з лёгкасцю перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, атрымалі амаль усе магчымыя балы ў камандным спаборніцве, адказалі на важнае пытанне: як лягчэй авалодаць беларускай мовай? Адказ просты: трэба чытаць шмат кніг на роднай мове! Гэта дапаможа запомніць новыя словы, іх правільнае напісанне, лягчэй будзе і пераказваць прачытанае або выказваць свае думкі. Не верыце? Запрашаем Вас упэўніцца!

