Краязнаўчую пляцоўку «Слабадскi падворак» да Дня вёскі бібліятэкар правяла разам з чытачамі Якімаваслабодскай сельскай бібліятэкі. На пляцоўцы працавала фотазона “Я люблю Якімаву Слабаду” з экспанатамі з краязнаўчага кутка “Слабадскі падворак”, дзе можна было паўдзельнічаць у краязнаўчай віктарыне і атрымаць пажаданне ад бабулі-гаспадыні за правільныя адказы. На выставе страў беларускай кухні пад назвай «Слабадскія прысмакi» удзельнікі падсілкаваліся смачнымі дранікамі, блінчыкамі, печывам і салатамі. У забаўляльнай зоне дзеці пагулялі ў настольныя гульні, пагулялі ў бяспройгрышную латарэю. На карціне “Якімава Слабада” y вялікім фармаце, намаляваную юнымі чытачамі бібліятэкі, наведвальнікі пляцоўкі ставілі “лайк” любімаму месцу Якімавай Слабады.




