75-годдзе зборніка Янкі Брыля «Ліпа і кленік»

Гарадская бібліятэка №3 запрасіла ўдзельнікаў клуба аматараў беларускай мовы і літаратуры «Светлячок» на юбілейную сустрэчу «Давайце знаемую кніжку адкрыем!», прысвечаную 75-годдзю зборніка Я. Брыля «Ліпа і кленік».

Прысутных зацікавіў аповед пра больш значныя і цікавыя моманты з жыцця пісьменніка. Супрацоўнікі бібліятэкі зачытвалі ўслых урыўкі з зборніка Янкі Брыля для дзяцей «Ліпа і клёнік», «Жыў-быў вожык», «Ветэрынар», «Зялёная школа», пасля чаго вялі агульнае абмяркаванне твораў.
Увазе юных чытачоў былі прадстаўлены мультымедыйная прэзентацыя «Янка Брыль. Жыццё і творчасць», падборка літаратуры і інфармацыйны стэнд па творчасці пісьменніка.