Гадзіна гістарычнага партрэта “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Вучні 1 «В» класа сярэдняй школы №4 горада Светлагорска прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным знаёмству з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, выдатнага дзеяча беларускай гісторыі. Школьнікі даведаліся пра яго як пра першадрукара, вучонага, асветніка і гуманіста.

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з біяграфіяй Францыска Скарыны: даведаліся пра месца яго нараджэння і вучобы, а таксама пра яго значную выдавецкую дзейнасць. Ім было расказана, што першым выданнем Бібліі ў Празе стаў «Псалтыр», а пасля яго былі надрукаваны яшчэ 22 кнігі Старога Запавету.

У інтэрактыўнай частцы мерапрыемства вучні выконвалі цікавыя заданні, у тым ліку перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Напрыканцы школьнікі з задавальненнем паглядзелі аўдыяфільм «Як да нас прыйшла кніга».