12 лістапада споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Творчасць Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920–1982) – драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча – адна з самых яркіх старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Яго п’есы, дынамічныя, вострасюжэтныя, насычаныя сакавітым гумарам, заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў, праўдзіва і ярка адлюстроўвалі жыццё народа.
Андрэй Макаёнак быў мастаком яркага, непаўторнага таленту. Ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыяграфіі да лепшых сусветных узораў. Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка, сярэдняя школа ў Журавічах, дзе створаны літаратурны музей, Журавіцкая сельская бібліятэка, вуліцы ў Гомелі і Мінску носяць імя знакамітага драматурга.
У Давыдаўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Андрэй Макаёнак. Знакаміты сын Гомельскай зямлі», на якой прысутнічалі вучні 9-10 класа. Бібліятэкар рэкамендавала кнігі чытачам, якія знаёмяць з яго творчасцю. Зборнікі пісьменніка ўяўляюць цікавасць і ў наш час, так як прысвечаны надзённым праблемам сучаснасці.



