Як жа гэта пацешна! Хвіліны народнай гульні у клубе “Светлячок”

Гульні, якія прыйшлі да нас з далёкіх стагоддзяў, займаюць значнае месца ў выхаванні дзяцей, вабяць сваёй магічнай таемнасцю. Кожнаму цікава адчуць, чым цікавіліся нашы продкі і чым бавіліся ў дзіцячым ўзросце.

У гарадской бібліятэцы №3 наведвальнікі клуба аматараў беларускай мовы і літаратуры “Светлячок” цікавіліся і забаўляліся на мерапрыемстве хвіліны народнай гульні “Як жа гэта пацешна!”. Дзяўчаткі і хлопчыкі у час мерапрыемства прынялі удзел у міні-экскурсе у даўніну вольнага часу беларусаў «Шмат ёсць на белым свеце, гульняў розных і задум», блоке цікавых  гульняў  «Пярсценак», «Кошкі мышкі», «Пасдзі бульбу», “Скруці рушнічок”, “Гусі ляцяць” і інш. Праглядзелі музычнаую медыястужку “Куточак Беларусі”. Маленькія “светлячкі” з цікавасцю пазнаеміліся з кнігамі, прадстаўленнымі на тэматычнай выставе.