Беларуская мова – найкаштоўнейшы скарб нашага народа, неацэнны набытак, які перадаецца ў спадчыну ад пакалення ў пакаленне.
Юныя чытачы гарадской бібліятэкі №3 наведалі мерапрыемства «Я хараством тваім зачараваны», у час якога яны адгадвалі загадкі, складалі з частак прыказкі і прымаўкі, разгадвалі рэбусы, адказвалі на разнастайныя пытанні. Падчас мерапрыемства прысутным было прапанавана праглядзець відэаролік «Цікавыя факты пра беларускую мову» і выказаць свае меркаванні наконт унікальнасці беларускай мовы. Завершылася гадзіна ўшанавання роднай мовы аглядам кніжнай выставы «Я хараством тваім зачараваны», дзе кожны з чытачоў з цікавасцю і захапленнем разглядаў і чытаў кнігі беларускіх аўтараў.









