Уладзімір Ліпскі

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна. На яго дзяцінства прыпалі вайна, акупацыя, напаўгалодныя пасляваенныя гады.  Шлях у вялікую літаратуру для яго пачаўся ў 1953 годзе на старонках былой Васілевіцкай раёнкі. Штогод выходзяць кнігі, вартыя і сур’ёзнай гаворкі, і ўдумлівага чытання. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі. Творчы набытак пісьменніка – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Уладзімір Ліпскі галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, «вясёлкаўскай» прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.

Кожная яго кніга – гэта сповядзь сэрца, сваімі творамі ён падцвярджае любоý да родных мясцін. Уладзімір Ліпскі ý зборніку краязнаўчых нарысаў «Гомельская зямля — Радзіма твая і мая. Дзецям пра Гомельшчыну». Пісьменнік распавядае пра тое, чаму так называюцца гарады, якімі падзеямі праславіліся розныя рэгіёны. Многія краязнаўчыя нарысы — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Кніга будзе цікавая ўсім, хто хацеў бы нешта даведацца аб выдатным палескім краі.