Працоўныя канікулы ў бібліятэцы

Вось і надыйшоў канец лета. Як заўсёды яно праляцела так хутка, што мы і не заўважылі. Чытачам светлагорскіх бібліятэк яно запомніцца не толькі цяплом, сонейкам, марамі, якія здзейсніліся, але і карыснымі справамі.

Сёлета ў 13-ы раз у бібліятэках  Светлагорскай раённай сеткі рэалізоўваўся  праект  “Арганізацыя працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час”. За гэтыя гады ён набыў папулярнасць, таму жадаючых  папрацаваць улетку ў бібліятэцы дастаткова: прыходзяць нават і “нечытачы”. Фінансава падтрымлівае гэтую добрую справу раённае Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Дарэчы, за ўвесь час у праекце прынялі ўдзел звыш 500 падлеткаў. У сёлетнім годзе на яго рэалізацыю было выдзелена звыш 6.000 рублёў. Частка з іх была скарыставана на набыццё паперы, скотча, клея, іншых матэрыялаў, неабходных для рамонта кніг.  Акрамя таго,  была прадугледжана і аплата працы ўдзельнікаў праекта. Гэта цудоўная магчымасць не прасіць у бацькоў, а самім зарабіць грошы на ўласныя патрэбы.  Куратарам праекта на працягу ўсіх гадоў з’яўляецца дзіцячая раённая бібліятэка. Загадчык бібліятэкі Людміла Градуленка фарміруе спісы ўдзельнікаў, распрацоўвае  смету, узгадняе  яе з Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Акрамя таго, бібліятэка набывае ўсе неабходнае для рамонту. У праекце сёлетняга года прымалі удзел  40 падлеткаў ва ўзросце ад 14-ці да 17-ці гадоў. Местам іх працы сталі  7  гарадскіх, Парыцкая гарпасялковая, а таксама Чыркавіцкая, Печышчанская і Давыдаўская сельскія бібліятэкі.  Займаліся хлопчыкі і дзяўчынкі мелкім рамонтам кніг з  бібліятэчных фондаў. За 8 рабочых дзён яны адрамантавалі 3.200 выданняў і тым самым прадоўжылі цікавым кнігам жыццё.

Зразумела, сёння бібліятэкам патрэбна шукаць новыя фарматы зносін з чытачамі, спрабаваць і выбіраць. У гэтым – залог поспеху любой сучаснай   бібліятэкі. Згаданы праект – адна  з спроб у даным накірунку. А светлагорскія бібліятэкары  ўжо  гатовы да новых подзвігаў у верасні.

Автор статьи: Валентина Расошенко.