Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасць захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

За час свайго існавання гэтая дата стала сапраўдным нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны, якая ўяўляе непаўторную сувязь пакаленняў, кроўнае яднанне нашчадкаў і прашчураў, мінулага і сучаснага.

У бібліятэцы сямейнага чытання была аформлена выстава “Беларуская кніга-гэта цікава”!

Па прадстаўленых матэрыялах можна было даведацца шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў. Чытачы маглі бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне.

У Баравікоўскай вясковая бібліятэцы прайшоў флэшмоб «Чытаю на роднай мове».