Роднай зямлі шматгалоссе

Усе мы знаёмы з творамі беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча…

А вось што мы ведаем аб сучасных беларускіх аўтарах? Хто яны, аб чым пішуць, што іх хвалюе?

Інформацыйны час “Роднай зямлі шматгалоссе”, арганізаваны для супрацоўнікаў КЖУП “Светач”, пазнаёміў іх з творамі Наталлі Батраковай, Тамары Лісіцкай, Алёны Занкавец, Міхаіла Галдзянкова і інш. Кнігі пісьменнікаў былі прадстаўлены на выставе “На спатканне з кнігай”.