Мова маіх продкаў

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы спазнаем жыццё і навакольны свет. Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёй. Як кажуць у народзе — хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.

2 верасня для вучняў 1 школы была падрыхтавана літаратурна-паэтычная гадзіна «Мова маіх продкаў згаснуць не павінна». Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Прыказкі роднага краю», словамі і паэтычнымі радкамі «намалявалі» нашу Беларусь, адгадвалі беларускія загадкі, успомнілі народныя святы і традыцыі, у канцы мерапрыемства прагучалі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў.