21 лістапада ў народзе называюць Міхайлаў дзень. У гэты дзень, з далёкіх часоў, у аграгарадку Міхайлаўка адзначаюць прастольнае свята Міхайла.
Ікону Святога Архістраціга божага Міхаіла па вуліцы носяць на руках, але спачатку у мясцовым Доме культуры праходзіць невялікае набажэнства а потым абраз пераносяць у чарговую хату, дзе ён знаходзіцца на працягу года. Вяскоўцы шануюць яго як сваю святыню.