Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь

У кожнага народа ёсць  песняры,  прарокі,  што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы,   літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму  пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа.  Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца  Янка Купала  і  Якуб Колас.

У 2022 годзе спаўняеецца 140 год з дня нараджэнння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта нашы славутыя суайчыннікі, чыімі імёнамі мы маем права ганарыцца.