Беларускія народныя казкі — скарбніца народнай мудрасці, папулярны фальклорны жанр, які перадаецца з пакалення ў пакаленне.
30 студзеня ў Красноўскай сельскай бібліятэцы прайшло падарожжа па беларускім народным казкам «Казка добраму навучыць». Мерапрыемства наведалі вучні 1-2 класаў.

У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, якія бываюць казкі і з чаго яны складаюцца. Прачытаўшы і абмеркаваўшы казкі «Не сілай, а розумам», «Лёгкі хлеб», «Два Маразы», дзеці ўбачылі, што такое дабро і зло, розум і глупства, урачыстасць праўды і справядлівасці.

Казачная віктарына «Лепшы знаўца беларускай казкі» праверыла веды і памяць школьнікаў. Для дзяцей у бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Казка кліча вас у госці».
