А ў нашай мовы свята

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды на урок развіцця маўлення «А ў нашай мовы свята» у гарадскую бібліятэку №4 былі запрошаны вучні 6 «В» класа СШ №10. Іх чакалі разнастайныя заданні на веданне беларускай мовы і літаратуры: трэба было разгадаць загадкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, узгадаць беларускіх пісьменнікаў па партрэтах, па малюнках адгадаць фразеалагізмы. Каманда пераможцаў атрымала прыгожыя беларускамоўныя закладкі. Завяршылася сустрэча акцыяй «Фарбы роднай мовы», подчас якой хлопчыкі і дзяўчаты пісалі на шыльдзе сваё самае любімае беларускае слова.