Кніжная выстава да 100-годдзя Івана Шамякіна.
Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Салдат, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад першай яе крывавай зарніцы да салюта Перамогі .
Шчаслівы бацька, які выхаваў чацвярых дзяцей, а яшчэ больш шчаслівы дзядуля, акружаны ўнукамі.
Жыццё I. Шамякіна было надзвычай насычанае, аднак заўсёды ў ім значнае месца займала літаратурная творчасць.
Ён прыйшоў у літаратуру як аўтар твораў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, але хутка адкрылася, што сучаснасць — яго асаблівая мастакоўская страсць. Героі I. Шамякіна — блізкія і зразумелыя чытачу людзі.
Творца сусветнага ўзроўню, які напісаў дзясяткі раманаў, аповесцей і іншых літаратурных твораў, перакладзеных з беларускай мовы на дзясяткі іншых моў.
Івана Шамякіна можна назваць не толькі вялікім беларускім пісьменнікам, але і патрыётам сваёй Радзімы. Чытайце творы Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.

