Для выхаванцаў дзіцячага садка №20 праведзена мерапрыемства, прысвечанае нашай любай Радзіме – Беларусь. Дзеці даведаліся, што наша краіна самая найлепшая і найпрыгажэйшая. Палі яе – самыя хлебаробныя, лугі – самыя духмяныя, воблакі – самыя высокія, ветры – самые ласкавыя, крыніцы – самые чыстыя, лясы – самые прыгожыя, а людзі – самыя добрыя.
Зямля з блакітнымі вачымі,
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі –
На Беларусі – хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы,
Сцяжынкі свецяцца ў лясах.
Палі, узгоркі, перавалы –
Прасторны шлях, далёкі шлях!
Краіна славы партызанскай,
Краіна міру і даброт!
Ты – наша слава, наша казка,
Як сонца, добры твой народ.

