У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала і Якуб Колас.
У 2022 годзе спаўняеецца 140 год з дня нараджэнння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта нашы славутыя суайчыннікі, чыімі імёнамі мы маем права ганарыцца.

