Тыдзень беларускай дзіцячай кнігі

На тыдзень беларускай дзіцячай кнігі і народнай гульні “Гэй, дзятва, збірайся!”, што адбыўся падчас восеньскіх канікул у бібліятэцы №3 Маладзёжнага мікрараёна, былі запрошаны амаль 200 чытачоў, якія наведвалі аздараўляльныя школьныя лагеры. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі на прэзентацыі літаратурнага агляда-кутка “Дзень добры, кніжка беларуская!”, пазнаёміліся з новымі найцікавейшымі сучаснымі творамі. Прынялі ўдзел у паэтычнай раніцы “З Купалавым словам” і паэтычным поўдні “Кніжнымі сцяжынкамі Коласа”. Гучалі добрыя дзіцячыя вершы і песні на словы паэтаў. Разам праглегледзілі і абмеркавалі павучальную казку-мультфільм “Піліпка”. І які ж гэта адпачынак без гульні!? З адавальненнем вучні малодшага і сярэдняга ўзросру гулялі у народныя старажытныя — “Кот і мышка”, “Казна” і інш. А часам і выхавацелі-настаўнікі не маглі застацца на месцы. У выніку было праведзна 10 мерапрыемствай, якія падарылі прысутным цудоўныя завочныя сустрэчы-знаёмствы з беларускімі аўтарамі, новымі вершамі, апавяданнямі, гульнямі і танцамі!