Акцыя-чэлендж «Кнігі пра вайну»

Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці.

Філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка №6” прыняла ўдзел у сеткавай акцыі-чэленджы ініцыяванай «Койдзінскай бібліятэкі» Рэспубліка Комі пад хэштэгам #ОбложкаКнигиОвойнеКойдинБибл. На якой прадставіла серыю кніг “Дзеці вайны”. Усе нарысы ў кнігах дакументальныя, героі – дзеці мужнай Беларусі. Іх подзвігі не забудуцца, а са старонак кніг будуць зіхацець стагоддзямі і зваць нашчадкаў на новыя здзяйсненні для праслаўлення Бацькаўшчыны.