У гасцёўню “Гарбузік” на мерапрыемства завіталі дзеці дзіцячага садка №2. Яна пазнаёміліся з кнігай беларускай пісьменніцы Т.Дамаронак “Лясныя казкі”. Перагортваючы старонкі гэтай кнігі, дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па сапраўдным лесе, пабывалі на сунічнай палянцы, завіталі ў госці да зайчыкаў, пазнаёміліся з дзіўным светам раслін, а таксама, слухалі гукі птушак і адгадвалі лясныя загадкі.
