Калыска мар маіх і сноў

Да “Году малой радзімы”  ў бібліятэцы прайшла краязнаўства-музейная гутарка «Калыска мар маіх і сноў » з віктарынай і загадкамі пра музейныя экспанаты кутка «Слабадскі падворак».

Дзеці адгадвалі загадкі аб старадаўніх калаўротах, ручніках, посуду і інш. Падчас віктарыны «Забытая даўніна» вучні з цікавасцю знаходзілі разгаданыя прадметы ў музейным кутку і разважалі пра тое, як гэтыя прадметы і з чаго майстраваліся раней і як цяпер, і для чаго яны прызначаліся. Скончылася мерапрыемства майстар-класам па маляванні глінянага збана, які правяла для дзяцей Абух Вераніка, вучаніца Светлагорскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва.