Вельмі насычаным адбыўся мінулы тыдзень у гарадской дзіцячай бібліятэцы Маладзёжнага мікрараёна. Бібліятэкары падрыхтавалі шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, і аб’ядналі прыгожай назвай – “Сяброўскі вянок сустрэч”.
Дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту сталі ўдзельнікамі эстафеты-далучэння, яны расфарбавалі 60 папяровых кветак васількоў, з якіх было складзена прыгожае “Васільковае сэрца Беларусі”.
Чытальную залу на працягу некалькіх дзён упрыгожвала літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя “Пачатак усяму – зямля бацькоў” з дэманстрацыяй беларускіх кніжных выданняў, сувенірных літаратурных твораў беларускіх паэтаў-класікаў, экспанатаў з музейнага кутка. Экспазіцыя аздоблена прыгожымі кветкамі васількоў, зробленых супрацоўнікамі бібліятэкі. Была арганізавана серыя літаратурных тэматычных падборак “Беларусінкі”, дзе былі прэдстаўлены кнігі, прысвечаныя гісторыі краіны, народнай творчаці, нацыянальнай кухні беларусаў. Асаблівае месца занімалі беларускія музейныя экспанаты: лялькі-абяргі, Бульбаёсцік, дудачка і драўляная лыжка.
Чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту запрасілі на медыягадзіну беларускай культуры і традыцый “Калісці ўсё рабілі талакою” у клуб “Светлячок” і гасцявы візіт “Сардэчны гаспадар у госці кліча”.
На прыканцы сусрэч школьнікі мелі магчымасць убачыць сапраўдны саматканы каляровы пояс селяніна пачатку ХХ ст. Пачулі гістарычна-кніжныя звесткі пра пояс, і асабістыя ўспаміны сучаснага уладальніка гэтай рэчы. Адбыўся паказ пояса як часткі мужчынскага народнага строю.





