У гарадской дзіцячай бібліятэцы Маладзёжнага мікрараёна скончылася тыднёвая акцыя “Вітаемся па-беларуску!”, на працягу якой бібліятэкары размаўлялі з чытачамі на роднай мове. А яшчэ на інтэрактыўнай пляцовачцы “Родная мова – скарб беларусаў” гучалі цудоўныя вершыкі пра Радзіму і дзяцінства. Цікава было хлопчыкам і дзяўчынкам далучыцца да новых слоў роднай мовы праз начэплены моўны слоўнічак “Для маленькіх беларусаў”. Прысутныя даведаліся, што такое “гаманец”, асалода”, “асілак” і інш. Кожны жадаючы паспрабаваў адгадаць крыжаванку і, атрымацьць маленькі падарунак–ліст з беларускамоўнымі прывітальнымі і добрымі пажаданннямі. Падчас тыдня працавала літартурная міні-гасцёўня “Жартаўніца”, дзе агучваліся невялічкія і вельмі вясёлыя ўрывачкі з кніг “Беларускія жарты”, “Дзіцячы фальклор” і з выданняў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў сучаснасці.

