Як ты дорага мне, мая родная мова!

У рамках тыдня  роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» вучні Давыдаўскай школы наведалі бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя кніг з серыі «Скарбонка гістарычнай памяці». Навучэнцы даведаліся пра кнігу «Памяць» — гісторыка-дакументальную хроніку нашага горада і района. Кніга «Гонар зямлі беларускай» — пра суайчыннікаў, якія пакінулі яркі след у гісторыі чалавецтва. Кніга «Памяць зямлі беларускай» знаёміць нас з маляўнічымі куткамі прыроды, гістарычнымі помнікамі, культурай і архітэктурамі.