Лекцыя-гутарка “Традыцыйныя веды: архаіка і сучаснасць” доктара навук Таццяны Валодзінай

23 верасня ў раённай бібліятэцы сабралася шмат чытачоў. Вядомая даследчыца беларускага фальклору, доктар навук Таццяна Валодзіна прапанавала карыстальнікам бібліятэкі праслухаць лекцыю-гутарку “Традыцыйныя веды: архаіка і сучаснасць”, на якой расказала аб духоўнай культуры беларусаў і народнай медыцыне. На прыканцы мерапрыемства яна з задавальненнем адказала на усе пытанні слухачоў.
На памяць аб сустрэчы складальнік кнігі “Адкуль праўда і крыўда: беларускія народныя легенды і былічкі”, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі, пакінула свой аўтограф.
Кніга з аўтографам гэта асаблівы дар. Дароўныя надпісы на адрас бібліятэкі з’яўляюцца арыгінальнай крыніцай вывучэння яе гісторыі, дэманструюць стаўленне да яе грамадства, паказваюць яе значэнне ў культурным і грамадскім жыцці беларускага грамадства.