Шаноўныя сябры, 23 верасня ў раённай бібліятэцы выступіць вядомая даследчыца беларускага фальклору, доктар навук Таццяна Валодзіна!
У лекцыі-гутарцы “Традыцыйныя веды: архаіка і сучаснасць” мы звернемся да шырокага свету традыцыйных народных ведаў — ад уяўленняў пра зёлкі і жывёлак да народнай медыцыны. Вялізны комплекс цалкам практычных парадаў звязаны з вераваннямі і міфалогіяй, якія ў свядомасці ніяк не падзяляюцца. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на вобразе народнага лекара.
Таццяна Васільеўна Валодзіна — фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Шмат гадоў яна займаецца вывучэннем традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, народнай медыцыны і замовам як часткі нашай культурнай спадчыны.
Пачатак сустрэчы — 17.00.
Адрас: вул. 50 гадоў Кастрычніка, 15.
Рады вітаць усіх аматараў беларускай народнай культуры!
