Мовазнаўчы тыдзень «Аб роднай мове на роднай мове»

Штогод у лютым з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа праводзіцца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

У межах свята ў Светлагорскай сетцы бібліятэк адбыліся наступныя мерапрыемствы.

У гарадской бібліятэцы сямейнага чытання хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі свята роднай мовы «Мова наша, як крынічка».

Гадзіна ўшанавання беларускай мовы «Чарую душу родным словам» прайшла ў гарадской бібліятэцы №3.

Вучні 4-ага класа прыйшлі ў Дуброўскую сельскую бібліятэку на эрудыт-турнір «Знаўцы роднай мовы». Падзяліўшыся на дзве каманды «Рамонкі» і «Валошкі», яны пачалі выконваць розныя заданні. Потым удзельнікам патрэбна было скласці ланцужок з прапанаваных слоў. Умова — кожнае наступнае слова павінна пачынацца з апошняй літары папярэдняга. Далей знаходзілі пары-адпаведнікі — рускі/беларускі. Напрыканцы, кожны з удзельнікаў напісаў свае любімае беларускае слова і прымацаваў яго на паветраны шарык.

Урок роднай мовы «Беларус, роднай мовы сваей не цурайся!» прайшоў у Давыдаўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар аформіла да яго выставу-прысвячэнне «Беларуская мова – вольная, пявучая».

На урок развіцця маўлення «А ў нашай мовы свята» былі запрошаны вучні 6 «В» класа СШ №10 у гарадскую бібліятэку №4.

У гарадской бібліятэцы №6 вучні 1-2 класа СШ №10 наведалі гадзіну ведаў роднай мовы «Мовы друкаванай чароўнае слова», дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай мовы. Даведаліся пра пісьменнікаў, якія пісалі пра родны край і ўсхвалялі роднае слова (Якуб Колас і Янка Купала, Францішак Багушэвіч і Уладзімір Караткевіч і інш.). Атрымалі парады, як папоўніць слоўнікавы запас беларускімі словамі. Усе разам перакладалі з рускай на беларускую мову прапанаваныя словы. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. Успомнілі прыказкі і прымаўкі. Склалі карту Рэспублікі Беларусь.

У Краснаўскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная вандроўка «Скарбніца беларускіх вершаў». Навучэнцы чыталі вершы беларускіх паэтаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Эдзі Агняцвет, Васіля Зуёнка, складалі прыказкі і перакладалі словы.

У Міхайлаўскай сельскай бібліятэцы для школьнікаў была арганізавана сустрэча з беларускай кніжкай «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!» у клубе «Весёлые ребята». Бібліятэкар расказала дзецям пра беларускую мову, правяла гульні «Перакладчык», «Назаві адным словам». Дзеці расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, чыталі.

Гадзіну мовазнаўства «У гасцях у беларускай казкі» для дашкольнікаў правяла бібліятэкар Печышчанскай сельскай бібліятэкі.

Гульня-вiктарына «Залацiнкi родная мовы» прайшла ў Якімаваслабадской сельскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства выканалі заданні: «Устаў правільную літару», «Перакладзі слова на беларускую мову», «Знайдзі адгадку ў краязнаўчым кутку», «Дай правільны адказ», «Злучы словы правільна». Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.

Інтэрактыўны літаратурны круіз «Падарожжа ў родную мову» для вучняў 9 класа сярэдняй школы №6 правяла бібліятэкар гарадской бібліятэкі №6.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках былі аформлены кніжныя выставы «Беларуская мова – вольная, пявучая», «У свеце дзіцячых беларускіх кніг», «Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ», «Як матчына песня, беларускае слова гучыць!», «Мова — люстэрка духоўнасці чалавека», «Затрымайся і прачытай», «Сэрцам краніся да роднага слова», на якіх была прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, літаратура па мовазнаўстве, кнігі па гісторыі мовы, даведнікі, разнастайныя слоўнікі.

Цэнтральная бібліятэка
Гарадская бібліятэка №1
Гарадская бібліятэка №6
Гарадская бібліятэка №3
Парыцкая гарпасялковая бібліятэка
Судавіцкая сельская бібліятэка
Дуброўская сельская бібліятэка
Печышчанская сельская бібліятэка
Асташкавіцкая сельская бібліятэка
Нікалаеўская сельская бібліятэка
Казлоўская сельская бібліятэка
Міхайлаўская сельская бібліятэка
Краснаўская сельская бібліятэка
Вяжноўская сельская бібліятэка
Гарадская бібліятэка сямейнага чытання
Нікалаеўская сельская бібліятэка
Баравікоўская сельская бібліятэка