Чалавек, як зорка нараджаецца…

(да 80-годдзя Міколы Чарняўскага)

Кнігі Міколы Чарняўскага вясёлыя, займальныя і пазнавальныя. Тут няма месца суму, санлівай абыякавасці, спусташальнай ляноце. Усе дзеці –  розныя. Адны добра вучацца, весела адпачываюць, смела мараць. Іншыя –  “хварэюць” на хлуслівасць, зайздрасць, хітрасць. Такіх паэт не абражае грубым словам, не павучае залішне – ён ставіць дакладны дыягназ і лечыць “хваробу” смехам.

Вершы паэта прымушаюць задумацца, паглядзець на сябе збоку, вачыма сяброў, бацькоў, настаўнікаў. І вылечыцца, забыць пра сваю “хваробу”, самастойна або разам з дарослымі пераадолець часовыя цяжкасці дома і ў школе.

У казках аўтар ідзе ад фальклору, паэтызуе народныя звычаі і абрады, узбагачае сюжэты жартамі, загадкамі, прымаўкамі.

Героі кніг лаўрэата многіх літаратурных прэмій Міколы Чарняўскага ўзяты з жыцця. З цёплай усмешкай расказвае ён пра кур’ёзныя здарэнні, што адбываліся з яго ўнукамі – здатнымі на выдумку фантазёрамі Мікіткам і Ангелінкай.

Вучні СШ№4, 3 «В» кл. г.Светлагорска пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Міколы Чарняўска.