Паэтычны вянок Максіма Танка

Максім Танк — адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэтнаватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова

17 верасня 2012 года Максіму Танку споўнілася б 110 гадоў. Да юбілею паэта бібліятэкар філіяла «Красновская сельская библиотека» арганізавала для дзяцей гадзіну паэзіі «Паэтычны вянок Максіма Танка».