(Экавандроўка па родным краі)
Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі. Наша гульня-падарожжа дапоўніць вашы веды аб родным краі. Выпраўляемся ў вандроўку, а каб было цікавей, запросім з сабой аднаго казачнага героя. Лясны гаспадар вельмі любіць дапытлівых, разумных дзяцей, асабліва тых, хто беражліва, з клопатам ставіцца да прыроды. Гэта Лесавічок. Лесавічок падрыхтаваў для вас цікавыя заданні ў дарогу, каб не сумавалі і з карысцю правялі час.
Вас чакаюць гульні: “З якога дрэва лісток”, “У лес за грыбамі”, “Збяры букет”; загадкі пра грыбы і кветкі, таксама, вы пачуеце паданне пра бярозку.
Лесавічок нагадае вам, як паводзіць сябе у лесе, і на вадаёме.
ЗАПОМНІЦЕ: Каб размокла, згніла, змяшалася з зямлёю кінутая ў лесе газета, патрэбен цэлы год; пустая бляшанка будзе ляжаць у зямлі некалькі гадоў; поліэтыленавы пакет – дзесяткі гадоў. Асколкі шкляной бутэлькі так і будуць.


