Азбуку мядзведзь вучыў

Павучальныя моўныя хвілінкі

Лета коціцца з гары.
Вось і восень на двары.
Вучым азбуку, сябры!
Гэта азбука — свая,
Бо яна ад А да Я
Наша, БЕЛАРУСКАЯ!

Удзельнікі беларускамоўнай гасцёўні дашкалят “Гарбузік” у цікавай форме вершаў-заданняў здзейснілі цікавае падарожжа ў краіну ведаў.Дапамагалі вывучаць Мішку літары беларускага алфавіта, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі.

“Мішкава навука”
Азбуку мядзведзь хацеў
Вучыць у школе
Ён за партаю сядзеў
І стараўся як ніколі.
 
І хадзіў на кожны ўрок
У ахвотку, без прынукі,
Толькі вось, нібі знарок,
Не давался навука.
 
Трошкі літар развучыў,
А хацеў бы – болей…
Паспрабуй дапамагчы
Мішку азбуку адолець.