Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Гэтае свята падкрэслівае важнасць беларускай мовы і літаратуры, а таксама спрыяе іх папулярызацыі. Свята пачало сваё шэсце ў 1994 г. у старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага выдатнага філосафа, асветніка, гуманіста, пісьменніка, вучонага эпохі Адраджэння.
У Светлагорскай раённай сетцы бібліятэк былі арганізаваны кніжныя выставы і мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства.










