“Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш — «Ра-дзі-ма…»
Пасля зразумееш — навек…”
З чытання гэтых светлых вершаваных радкоў Міколы Пракаповіча ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Маладзёжнага мікрараёна пачалася паэтычная акцыя “Лёс зямлі маёй праз слова”. Чытачы школьнага ўзросту слухалі вершы беларускіх аўтараў, цікавіліся кніжнымі выставамі, знаёміліся з паэтычнмі выданнямі пра родную краіну. Кожны жадаючы выбіраў для сябе лістоўку-верш, каб прачытаць яго сваім блізкім і сябрам.
Далучайцеся да акцыі! Будзем разам чытаць вершы пра Радзіму!




