Дзень беларускага пісьменства наша краіна адзначае ў першую нядзелю верасня. Гэты дзень па-сапраўднаму лічыцца святам роднага слова, якое паказвае адзінства беларускай мовы з гісторыяй і культурай краіны.
6 верасня ў рамках літаратурнага круізу «Свет ведаў кніга адкрывае» бібліятэкар Вяжноўскай сельскай бібліятэкі правяла гутарку ля выставы-партрэт «Гонар зямлі Беларускай», дзе чытачы пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Даведаліся які ўклад ўнеслі ў развіццё беларускай літаратуры вядомыя пісьменнікі Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Караткевіч, азнаёміліся з іх творчасцю. Услых прачыталі ўпадабаныя творы, а таксама прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях «Павітайся на роднай мове», «Перакладчык», «Збяры прыказку». Мерапрыемства прайшло насычана, ярка і па-беларуску.


