Ёсць што пра Гомельшчыну расказаць

Пазнавальна-інфармацыйны медыятур “Ёсць што пра Гомельшчыну расказаць” здзейснілі вучні малодшых класаў СШ № 11, што наведалі “Гарадскую бібліятэку № 3” Маладзёжнага м-на. 

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, чым жа багата родная зямля. З ўвагай праслухалі цікавыя звесткі пра прыродныя багацці, прамысловыя рэсурсы нашай вобласці. Убачылі, дзе і як здабываюць нафту, соль, буры вугаль. Наведалі хлебныя плошчы палёў і аграрныя комплексы, пазнаёміліся з працай людзей, якія заклапочаны круглы год тым, каб кожны з нас быў забяспечан якаснымі і смачнымі прадуктамі харчавання. А потым адбылися медыязнаёмствы з выдатнымі мясцінамі Гомельшчыны. Убачылі: палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, Замкавую гару ў Мозыры, папяровую фабрыку ў Добрушы, капліцу Еўфраснні Полацкай у Рэчыцы. Зрабілі прыпынак і ў жалобным месцы края – мемарыяльным комплексе Чырвоны бераг, што знаходзіцца ў Жлобінскім раёне, каб ушанавць памяць загінуўшых дзяцей у жудасны час Вялікай Айчыннай вайны. Апошні прыпынак — медыяэкскурс па роднаму гораду Светлагорску.