Якой хацелі бачыць сваю Радзіму нашы культурныя продкі: багасловы і першыя друкары, гуманісты-мысліцелі і былыя вучоныя, пісьменнікі і іншыя дзячы? Якім быў іх жыццёвы шлях? Якія каштоўнасці яны пакінулі нашчадкам? Ці не варта нам сёння аб гэтым даведацца?
Яскравыя сведчанні іх асабістага жыцця і нястомнай дзейнасці амаль на кожнай старонцы дзевяці цудоўных кніг, сабраных ў адзіную серыю пад назвай “Беларускія асветнікі”. На старонках размешчаны 24 змястоўных аповеда пра беларускіх знакамітых беларусаў, імёны якіх мы сённая называем з гонарам і падзякай. Чытаць карыстальнікам дзіцячай бібліятэкі Маладзёжнага мікрараёна гэтыя выданні, прыгожа ілюстраваныя фотаздымкамі і копіямі гістарычных замалёвак, будзе прыемна і цікава.

