Маленькім беларусам — пра вялікую Беларусь

Між лясамі ды азёрамі-
Васільковыя палі…
Я не ведаю, не ведаю
Прыгажэйшае зямлі.
                        Васіль Жуковіч

У Вяжноўскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”, якая запрашае ўсіх вучняў і дашкольнікаў у падарожжа па роднай Беларусі.Каб пазнаёміцца з гісторыяй краіны, яе прыродай, культурай, знакамітымі суайчыннікамі і шмат чым іншым, што складае гонар дзяржавы. І ўсё гэта можна зрабіць шляхам віртуальнага падарожжа: гартаючы кнігі, якія знаходзцца на выставе.