Да Года малой радзімы…

А вы ведаеце, што беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай?

Прапануем вам паразмаўляць на мове, якую ўжывалі раней і нават зараз на Светлагоршчыне. Прачытаць усе гэтыя цікавыя словы можна ў слоўніку мясцовых дыялектаў “Мова зямлі светлагорскай” складальнікам якога з`яўляецца  Г.К. Маладзьянава, а збіраў дыялекты наш зямляк Прач Сяргей  Несцеравіч. Сяргей Несцеравіч лічыў, што самае галоўнае багацце культуры беларусаў – родная мова.

…..У маках чырвоных гарыць прыгуменне…
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
                              Генадзь Бураўкін