Мы ад матчынай ласкі крылатыя

Хлопчыкі і дзяўчынкі, што наведваюць клуб выхаднога дня “У самавара” у гарадской дзіцячай бібліятэцы Маладзёжнага мікрараёна, адзначылі вельмі добрае свята – Дзень Маці. Для самых радных, любімых, прыгожых матуль на медыягадзіне-ушанаванні “Мы ад матчынай ласкі крылатыя” прагучалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў. Разам прагледзілі пяшчотныя кадры музычных відэаролікаў. А галоўнае — падчас віктарыны і эстафеты пажаданняў кожны прысутны выказаў сваю любоў да маці. Вельмі спадабалася “клубаўцам” гумарыстычная інсцэніроўка “Як Віцёк маці дапамагаў”. На заканчэнні з задавальненнем разам разгледзілі настольную паштоўку “Маці – гэта радасць, што заўсёды побач!” і выставу-малюнак “Няхай заўсёды будзе маці!”