Майстэрня казачнай выцінанкі “Выцінанка-забаўлянка”

У гарадской бібліятэцы №6 адбылася сустрэча з выхаванцамі дзіцячага сада №2 г. Светлагорска. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй беларускай выцінанкі: даведаліся, калі і як з’явіўся гэты від народнай творчасці, і як ім упрыгожвалі хаты ў вёсках. Дашкольнікі даведаліся пра розныя віды выцінанак – “кветкі”, “фіранкі”, “вугольнікі” – і пабачылі работы сучасных майстроў з альбома “Сучасная беларуская выцінанка”. На практычным майстар-класе кожны зрабіў сваімі рукамі выцінанку ў выглядзе звяроў і птушак, а таксама даведаўся пра сімволіку жывёл у беларускім народным фальклоры. Завяршылася сустрэча праглядам мультфільма “Выцінанка-выразанка”.