30 студзеня ў Давыдаўскай бібліятэцы прайшоў урок-партрэт «Жыццё пісьменніка – жыццё народа». Прысвечаны юбілею выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы старэйшых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з асноўнымі момантамі жыцця і творчасці Івана Шамякіна, зрабілі агляд яго твораў, якія варта прачытаць кожнаму. На кніжнай выставе “Есць імёны, і ёсць такія даты…” падрыхтаванай да юбілейнай даты былі прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выданні аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Асаблівую атмасферу стварыў прагляд відэафільма “Іван Шамякін. Летапісец эпохі”, які дазволіў прысутным пачуць голас самога пісьменіка.


