Акцыя-пашана “Жанчыны Беларусі – сэрца сям’і, гонар краіны”

У межах Года беларускай жанчыны з 24 па 26 верасня ў гарадской бібліятэцы №3 прайшла акцыя-пашана “Жанчыны Беларусі – сэрца сям’і, гонар краіны”. Падчас акцыі наведвальнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы Соф’і Шах, далучыліся да паэтычных чытанняў і прагляду медыястужак, прысвечаных роднаму краю. Таксама для чытачоў быў праведзены агляд тэматычнай кніжнай выставы.