У рамках літаратурнага імпульсу «Будзь сучасным – чытай беларускае!» у Вежнаўской сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гутарка ля выставы-знаёмства «Сузор’е талантаў». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей малодшага ўзросту з жыццём і спадчынай вялікага асветніка і гуманіста Францыска Скарыны. Была падкрэслена яго роля ў распаўсюджанні беларускай друкаванай кнігі, а таксама згаданы яго выданні і кнігі пра яго.
Далей маленькім чытачам былі прадстаўлены найбольш цікавыя выданні твораў беларускіх аўтараў з фонду бібліятэкі. Дзеці пазнаёміліся з героямі казак А.М. Якімовіча «Хітрая ліса», якія вучаць дабрыні, сяброўству і павазе да старэйшых. Аматары падарожжаў з захапленнем пазнаёміліся з кнігай Алены Масла «Вандроўка з божымі кароўкамі». У ёй героі змагаюцца з касмічным піратам, ратуюць краіну паветраных замкаў, вызваляюць прынцэсу Чысцюлю і вяртаюць яе дадому.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана знайсці адказы на цікавыя пытанні, такія як «Хто самы вялікі?», «Ці ёсць у пчол зубы?» і «Чаму пячэ крапіва?», на старонках кнігі Алены Левіцінай «Таямніцы дзеда Усяведа». З кнігі Міхася Пазнякова «У родным краі» дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі-анаграмы, чыталі смяшынкі і небыліцы, а таксама вучылі лічылкі.


